Выставу работ Меера Аксельрода "Успамін пра Менск" прадставяць у музеі Янкі Купалы
"Выстава "Меер Аксельрод. Успамін пра Менск" нібыта адкрывае нам дзверы ў горад, які ў час стварэння малюнкаў меў назву Менск на чатырох дзяржаўных мовах, сярод якіх быў ідыш. Усе работы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і экспануюцца ўпершыню", - расказалі ў музеі.