Памяці краязнаўцы Аляксандра Ільіна
Па словах сябра, краязнаўцы Эдварда Злобіна, даследчык вельмі хацеў, каб яго веды служылі грамадству.
Artykuł Памяці краязнаўцы Аляксандра Ільіна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У гэты дзень, два гады таму, у Пінску заўчасна памёр руплівы даследчык мінуўшчыны беларускага і ўкраінскага Палесся ды Падляшша Аляксандр Іліьн. Кандыдат фізіка-матэматычных навук знаходзіў час, каб прафесійна займацца гісторыяй. Ён аўтар звыш двухсот навукова-папулярных артыкулаў і каля дзясятка кніг. Апошняя пра вязняў у Бярозы-Картузскай лічыцца адным з самых грунтоўных даследаванняў пра лагер.
Таксама Ільін выдаваў квартальнік “Гістарычная Брама”. Па словах сябра, краязнаўцы Эдварда Злобіна, даследчык вельмі хацеў, каб яго веды служылі грамадству:
– Чым яшчэ імпанаваў? Тое, што трымаў вось гэты гістарычны часопіс “Гістарычная брама”, які выдаваў, хоць нейкі быў друкаваны орган. Часта так бывае, што няма магчымасці друкавання, публікацый, гэта застаецца толькі ў цябе. Атрымліваецца, што назапашаныя веды могуць знікнуць. Канешне ж, трэба публікацыі, трэба публікаваць. Шматлікія лічаць, што калі ты штосьці ведаеш, то трэба трымаць гэта ў сваёй каробцы – галаве чалавека. Так нельга рабіць! Наадварот – трэба прасвятляць людзей.
Аляксандр Ільін памёр на фоне ўскладненняў, выкліканых COVID-19, пахаваны на гарадскіх могілках Пінска.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Памяці краязнаўцы Аляксандра Ільіна pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.