Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Выпуск “Нашага слова” прысвечаны Якубу Коласу

Свежы нумар электроннага выдання “Наша слова.pdf” прысвечаны 140-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа (1882-1956).

Якуб Колас – класік нацыянальнай літаратуры, беларускі пясняр. Гэтыя словы даўно і заслужана сталі неаддзельнымі ад яго асобы. Імя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа сімвалізуе цэлую эпоху ў культурным жыцці краіны. 3 лістапада 2022 года споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння вялікага паэта і празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, буйнога вучонага, выдатнага лінгвіста і фалькларыста.

Беларусь ганарыцца спадчынай, якая засталася нам ад вядомага ва ўсім свеце песняра беларускай літаратуры. Кожны год да дня нараджэння Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча ладзяць святы, мерапрыемствы і літаратурныя вечарыны, каб ушанаваць памяць таленавітага пісьменніка. Гэты год не стаў выключэннем. З нагоды 140-гадовага юбілею з дня нараджэння Якуба Коласа ў бібліятэках Лідскага краю быў арганізаваны шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Да святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа далучыўся і Дом Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Гэтая падзея прыйшлася на восеньскія школьныя канікулы. У час канікул у Доме Таўлая для школьнікаў праводзіўся відэалекторый „Неўміручы голас нам пакінуў Колас”, які наведалі вучні гімназіі №1, сярэдняй школы №13 горада Ліды і Беняконскай школы Воранаўскага раёна. Пра ўсё гэта можна прачытаць у новым выпуску “Нашага слова”.

Даведаюцца чытачы і пра новы турыстычны аб’ект –  вежу-дазорцу на Юравай гары, якую нядаўна адкрылі для наведвальнікаў. Нягледзячы на ветранае лістападаўскае надвор’е, да імпрэзы далучыліся мясцовыя жыхары, а таксама госці з Менска, Вілейкі, Маладэчна, Смаргоні. Больш падрабязна пра гэту падзею таксама піша “Наша слова” і друкуе шэраг іншых цікавых матэрыялаў. Свежы нумар чытайце ТУТ:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Выпуск “Нашага слова” прысвечаны Якубу Коласу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *