Міжнародны дзень сляпых
Па афіцыйнай статыстыцы ў Беларусі пражывае крыху звыш 25 тысячаў грамадзянаў, якія маюць інваліднасць з-за праблемаў па зроку
Artykuł Міжнародны дзень сляпых pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння – Міжнародны дзень сляпых. Па афіцыйнай статыстыцы ў Беларусі пражывае крыху звыш 25 тысячаў грамадзянаў, якія маюць інваліднасць з-за праблемаў па зроку.
Развіццё сучасных тэхналогій вельмі палегчыла жыццё такіх грамадзянаў. Так намеснік старшыні Берасцейскага абласнога Таварыства інвалідаў па зроку Андрэй Лявіцкі адзначае, што распрацаваныя дадаткі да гаджэтаў, якія пракладваюць бяспечныя маршруты:
– Наша прыкладанне ў першую чаргу “Буспоінт”, якое дапамагае нам арыентавацца і даходзіць да любога аб’екта, да прыпынку, знаходзіць транспарт, арыентавацца ўнутры памяшкання і нават пракладаць маршруты. Шматлікія нашы людзі карыстаюцца ўсімі тымі дабротамі аддаленага доступу, што дасяжныя і для людзей з добрым зрокам. То бок любыя плацяжы зараз можна праводзіць дыстанцыйна пры дапамозе мабільных прыкладанняў.
Суразмоўца дадае, што дзякуючы камп’ютарным тэхналогіям многія інваліды па зроку змаглі знайсці працу, адміністратарамі, віртуальнымі-дыспечарамі, праграмістамі. Бо пошук працы для людзей з фізічнымі асаблівасцямі – праблема ўдвая.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Міжнародны дзень сляпых pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.