Офіс Сьвятланы Ціханоўскай патлумачыў выкарыстаньне ёю тэрміну «прэзыдэнт-элект»
Прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай заявіла, што Ціханоўская перамагла на выбарах 2020, але тыя былі сфальсыфікаваныя, таму яна не ўступіла на пасаду, і яе статус разглядаецца як прэзыдэнт-элект. Місія Ціханоўскай у гэтай ролі, дадае прэс-служба, забясьпечыць транзытны пэрыяд і правесьці новыя выбары.