Юрась Губарэвіч: Неабходна рыхтавацца да змены ўлады ў Беларусі
Юрась Губарэвіч будзе адказваць за кадры для новай Беларусі
Artykuł Юрась Губарэвіч: Неабходна рыхтавацца да змены ўлады ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Адказнасць за фарміраванне новых кадраў для Беларусі. Так пра свае новыя функцыі кажа кіраўнік руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч. Ён прызначаны адным з намеснікаў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінету па транзіце ўлады Паўла Латушкі. 14 лістапада – намеснікамі Латушкі сталі – былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Арцём Праскаловіч, які будзе адказваць за «юрыдычныя пытанні ў справе пераследу прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі на падставе міжнароднага права». У сваю чаргу Юрась Губарэвіч будзе адказваць за кадры для новай Беларусі.
– Аб’яднаны пераходны кабінэт калі ствараўся, адной з асноўных мэтаў ставіў зябеспячэнне транзіту ўлады ў Беларусі. Задачай стаяць не толькі, каб прыйсці да гэтых зменаў, бо гэта асноўнае канешне, неабходна рыхтавацца і да таго, што адбудзецца непасрэдна на наступны дзень пасля таго, як у Беларусі зменіцца ўлада і беларускі рэжым перастане ўзурпаваць тыя ўладныя пазіцыі, які сёння мае. Важным пытаннем паўстане забеспячэнне дзейнасці структуры.
Гэтым зараз і займаецца Юрась Губарэвіч, для рэалізацыі мэты – апазіцыйныя структуры запусцілі праграму «Кадравыя рэзервы для новай Беларусі». А гэта супольнасць спецыялістаў, якія гатовыя павышаць свае кампетэнцыі, каб далей працаваць на карысць Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Юрась Губарэвіч: Неабходна рыхтавацца да змены ўлады ў Беларусі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.