Качанава заявіла, што «пастаўленая задача» разьмяркоўваць і выпускнікоў ВНУ, якія вучыліся на платнай аснове
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава падчас «адкрытага дыялёгу» зь менскай моладзьдзю расказала пра пляны разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ — ня толькі тых, хто вучыўся за сродкі дзяржаўнага бюджэту, але і «платнікаў».