Былога палітвязня ўключылі ў спіс экстрэмістаў
Пра гэта ён даведаўся з СМС, якая была даслана з Дарагічынскага РАУС.
Artykuł Былога палітвязня ўключылі ў спіс экстрэмістаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Былога палітвязня журналіста Сяргея Гардзіевіча ўключылі ў спіс экстрэмістаў.
Пра гэта ён даведаўся з СМС, якую даслалі з Дарагічынскага РАУС. Ён не ведае, чым заслужыў такое „званне”. Як стала вядома ад невядомай крыніцы, Сяргей схадзіў у Драгічынскі РАУС, каб стаць на прафілактычны ўлік. Вярнуўся дахаты і праз дзве гадзіны атрымаў з гэтага ведамства такое грознае паведамленне. Што і да чаго Гардзіевічу не паяснілі.
Хаця ў законе „Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці», з якім былы палітвязень дасканала пазнаёміўся, адзін з артыкулаў, па якім ён быў пакараны, дазваляе гэта зрабіць. Гэта арт. 369 КК – абраза прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. Віны сваёй Сяргей Гардзіевіч не прызнаў
Па падліках берасцейскай „Вясны”, па стане на 19 лістапада 2022 у Берасцейскай вобласці 384 чалавек уключаны ў спіс экстрэмістаў, то- бок кожны пяты — з Берасцейшчыны.
Усяго ў спісе 1881 беларусаў,
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Былога палітвязня ўключылі ў спіс экстрэмістаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.