Палітвязняў у калоніях стараюцца ізаляваць
Да тых палітвязняў, што знаходзяцца ў калоніях, лісты часцей за ўсё даходзяць толькі ад сваякоў.
Artykuł Палітвязняў у калоніях стараюцца ізаляваць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Да тых палітвязняў, што знаходзяцца ў калоніях, лісты часцей за ўсё даходзяць толькі ад сваякоў.
Гэта адзін з метадаў ціску асобаў, што праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах. Але заўсёды можна знайсці альтэрнатыўныя спосабы падтрымкі, распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Як становіцца вядома ад некаторых палітвязняў, якія цалкам адбылі пакаранне, што калі ім дасылаюць заказныя лісты, то за факт нібыта атрымання гэтых заказных лістоў, самі лісты не перадаюцца, людзі ставяць подпіс, што гэты ліст дайшоў да калоніі. Такім чынам становіцца вядома, што пра чалавека не забыліся і яго ўсё яшчэ падтрымліваюць.
Яшчэ адзін спосаб падтрымаць палітвязняў – гэта даслаць яму бандэроль, папярэдне ўзгадніўшы склад з роднымі, напісаць тэлеграму ці проста зрабіць грашовы перавод.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Палітвязняў у калоніях стараюцца ізаляваць pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.