Экс-прэзыдэнта Малдовы Дадону вызвалілі з-пад хатняга арышту. Ён абяцае «працягваць барацьбу»
Вызваленьне прарасейскага палітыка адбылося 18 лістапада пасьля рашэньня Вярхоўнага суда краіны, якім судзьдзі адхілілі хадайніцтва антыкарупцыйнай пракуратуры аб падаўжэньні тэрміну хатняга ўтрыманьня.