Сілавікі зноў папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»
Гэтым разам у спіс трапіў тг-канал «ГОБК». Затрыманы адміністратар канала Дзмітрый Сцяпанаў. Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапіў тэлеграм-чат «Жыве Лунінец!» ды youtube-канал «Іван! Real Belarus».
Artykuł Сілавікі зноў папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Папоўнены спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў», гэтым разам туды трапіў «ГОБК» – тэлеграм-канал, у якім цяпер 71 удзельнік. 15 лістапада быў затрыманы адміністратар канала 38-гадовы Дзмітрый Сцяпанаў.
Тэлеграм-канал сілавікоў тады паведаміў, што «раённы чат «ГОБК» быў структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання dzechat, дзе нібыта «публікавалі заклікі да гвалтоўных дзеянняў над супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Таксама ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» трапіў тэлеграм-чат, дзе 58 удзельнікаў, «Жыве Лунінец!» ды youtube-канал з 2 тыс падпісантаў «Іван! Real Belarus», старонка «ВКонтакте», «TikTok», «Snapchat», якія вядзе блогер Іван Рамязоўскі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сілавікі зноў папоўнілі спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.