Фонд “Tutaka” ладзіць II Дэкламатарскі конкурс да Дня Роднай Мовы
Паўдзельнічаць у ім прапануюць усім жадаючым у фармаце анлайн.
Artykuł Фонд “Tutaka” ладзіць II Дэкламатарскі конкурс да Дня Роднай Мовы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Фонд “Tutaka”, які дзейнічае ў Беластоку, ладзіць II Дэкламатарскі конкурс да Дня Роднай Мовы. Паўдзельнічаць у ім прапануюць усім жадаючым у фармаце анлайн.
Конкурс пройдзе ў два этапы:
I этап. Удзельнікі будуць даслаць відэа з вершам і анкетай да 31 студзеня 2023 года. Да 10 лютага 2023 журы прадставіць удзельнікаў, якія пройдуць у другі этап.
II этап. Фінал конкурсу пройдзе ў Тэатры лялек (Беласток) 21 лютага – на Дзень роднай мовы. Удзельнікі, якія пройдуць у фінал, будуць запрошаныя арганізатарам конкурсу ў Беласток, каб вызначыць пераможцаў. Існуе магчымасць выступу у фінале ў фармаце анлайн. Конкурс будзе праходзіць у трох узроставых катэгорыях: ад дзяцей – да дарослых.
Фота: budzma.org
Artykuł Фонд “Tutaka” ладзіць II Дэкламатарскі конкурс да Дня Роднай Мовы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.