Дзяніс Шматко: “Lity Taler” паказаў, што ёсць натхненне, можам дарыць эмоцыі
Музыкі гурта "Lity Taler" далі ў Варшаве свой першы сольны паўнавартасны канцэрт.
Artykuł Дзяніс Шматко: “Lity Taler” паказаў, што ёсць натхненне, можам дарыць эмоцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Дуда, колавая ліра, гуслі, давул, бузукі… Усе гэтыя унікальныя інструменты спляліся разам на канцэрце гурта “Lity Taler”, які адбыўся ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі.
Музыкі далі свой першы сольны паўнавартасны канцэрт. Падтрымалі іх артысты гурта “23.34”. Пра ўражанні і планы кіраўнік і дудар гурта “Lity Taler” Дзяніс Шматко распавёў нашаму карэспандэнту.
РР: Першая думка, калі сышлі са сцэны?
Дзяніс Шматко: Ого, дуду зламаў. Зараз на радыё трэба, а ў мяне сапель паламаны. Сапраўды так атрымалася, што наступіў на сапель і зараз дуда не зручная для грання. Але ўсё роўна будзе граць песенькі. Аднак першая думка, калі без жартаў, клёва гэта атрымалася. Народу было не шмат, але « Lity Taler» чарговы раз паказаў, што ёсць натхненне, можам забаўляць людзей, можам натхняць людзей, можам дарыць эмоцыі. Мне спадабалася.
Пры гэтым музыкі гурта “Lity Taler” ужо думаюць пра свой трэці студыйны альбом. У ім артысты плануюць зрабіць акцэнт менавіта на беларускай спадчыне.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Дзяніс Шматко: “Lity Taler” паказаў, што ёсць натхненне, можам дарыць эмоцыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.