Юрый Стыльскі: Цяпер у мяне жыццё быццам з нуля
У нашым эфіры пабываў лідар гурта "Дай дарогу" Юрый Стыльскі.
Artykuł Юрый Стыльскі: Цяпер у мяне жыццё быццам з нуля pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/11/jury_stylski.jpg)
У нашым эфіры пабываў лідар гурта „Дай дарогу” Юрый Стыльскі:
РР: Калі збярэцца электрычны склад? Увесь час „Дай дарогу” быў акустычным.
– Мы ўжо над гэтым працуем, у нас поўнай хадой ідзе рэпетыцыя ў Варшаве. Нашыя канцэрты ўжо паўнавартасныя, электрычныя. Ужо неўзабаве.
РР: А хто там? Палякі ці нашы?
– Усе нашы „эксрэмісты”.
РР: Ужо настолькі шмат музыкаў, што можна выбіраць?
– Так атрымліваецца, што з Беларусі з’ехалі лепшыя людзі, у тым ліку музыкі.
РР: Колькі вы ўжо не былі дома ў Берасці?
– Года паўтара атрымліваецца. Я ва Украіне пажыў да вайны і з лютага ўжо атрымліваецца.
РР: Сумуеце па Берасцю?
– Сумна ў тым плане, што я ў Берасці адбыўся. Я камфортна сябе там адчуваў, у мяне там зона камфорту была. Я мог нічога не рабіць і зарабляць творчасцю, музыкай. Практычна, як і тут, але тут кола слухачоў усё ж абмежаванае. Тут калі хочаш пераходзіць на шырэйшую аўдыторыю, то ўжо трэба спяваць для мясцовай аўдыторыі. Мне, як чалавеку, які спявае пра бытавуху і сацыялку, каб адаптавацца, то трэба пражыць тут яшчэ нармальна гадкоў. Цяпер у мяне атрымліваецца так, быццам жыццё з нуля. Дзякуючы таму, што вельмі шмат беларусаў, і мая творчасць запатрабаваная, людзі чакаюць, таму гэта і цешыць.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Юрый Стыльскі: Цяпер у мяне жыццё быццам з нуля pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.