Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Юльяна Шаметавец: Шмат людзей хоча далучыцца да кіберпартызанаў

„Кіберпартызаны” гучна заявілі пра сябе напачатку паслявыбарчых пратэстаў у Беларусі. За мінулыя 2 гады на іх рахунку – шматлікія злівы, датычныя злачынстваў улады, узломы дзяржаўных базаў дадзеных, атакі на рэжымную інфраструктуру, перашкоды ў руху цягнікоў з расейскай зброяй ды многае іншае. У якім стане цяпер уплывовая групоўка IT-спецыялістаў, наколькі яны раскіданыя па свеце ды на што ад іх чакаць найбліжэйшым часам?

Пра гэта мы дазналіся ў прадстаўніцы кіберпартызанаў Юльяны Шаметавец:

Я не ведаю, дзе знаходзяцца ўдзельнікі кіберпартызан, нават не хачу ведаць для сваёй бяспекі, для іх бяспекі.

РР: Не выключана, што яны могуць быць унутры Беларусі?

– Мы гэта дакладна ведаем, што некаторыя ўдзельнікі ў Беларусі. Не ведаю колькі менавіта, але ёсць людзі, якія застаюцца ўнутры Беларусі.

РР: Цяпер гэта суперрызыкоўна. Сапраўдная партызаншчына.

– Камусьці ж трэба будзе і пратэставаць ці нешта рабіць унутры краіны. Бо без падтрымкі людзей унутры краіны ніякія ваенныя аперацыі не будуць паспяховымі. Гэта таксама нам зразумела. Мы вельмі паважаем тых, хто застаўся, вельмі клапоцімся пра іх бяспеку і спадзяемся, што ўсё будзе добра.

РР: Наколькі вялікая цякучка кадраў у вашай групоўцы? Колькі чалавек у актыве?

– З самага актыву чалавек 30-40. Усяго чалавек 60. У нас шмат людзей стаіць у чарзе, якія жадаюць далучыцца да групоўкі, але трэба разумець, што вельмі шмат часу займае верыфікацыя, каб зразумець, хто гэтыя людзі.

РР: Як вам удаецца верыфікаваць людзей і быць на 100% упэўненымі?

– Пратаколы верыфікацыі, мы не можам расказваць, бо не хочам даваць парадаў КДБістам і іншым людзям, якія спрабуюць далучыцца да групоўкі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

З прадстаўніцай групоўкі „Кіберпартызаны” Юльяны Шаметавец гутарыў Стась Дадэрка.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Юльяна Шаметавец: Шмат людзей хоча далучыцца да кіберпартызанаў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *