Расейскі прэм’ер падпісаў распараджэнне аб адкрыцці генконсульства ў Гародні
Плануецца, што яно пачне працаваць да канца гэтага года.
Artykuł Расейскі прэм’ер падпісаў распараджэнне аб адкрыцці генконсульства ў Гародні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін падпісаў сёння, 28 лістапада, распараджэнне аб адкрыцці генеральнага консульства РФ у Гродне. Дакумент апублікаваны на афіцыйным інтэрнет-партале прававой інфармацыі РФ.
МЗС Расеі даручана ўстанавіць штатную колькасць работнікаў генконсульства і зацвердзіць яго штатны расклад.
Беларусь са свайго боку завяршыла фармальныя працэдуры для адкрыцця генконсульства. Плануецца, што яно пачне працаваць да канца гэтага года.
Artykuł Расейскі прэм’ер падпісаў распараджэнне аб адкрыцці генконсульства ў Гародні pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.