Сяржук Русецкі змагаецца з сістэмай
Берасцейская абласная падаткавая інспекцыя, куды звярнуўся бярозаўскі праваабаронца, не ўбачыла парушэнняў у дакументах сваіх калегаў з Бярозаўскага раёна.
Artykuł Сяржук Русецкі змагаецца з сістэмай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Берасцейская абласная падаткавая інспекцыя, куды звярнуўся бярозаўскі праваабаронца Сяржук Русецкі, не ўбачыла парушэнняў у дакументах сваіх калегаў з Бярозаўскага раёна, хоць пралікі навідавоку.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81-%D0%91%D1%83%D1%85%D0%B5%D0%BB%D1%8C.jpg)
Кажа праваабаронца Барыс Бухель:
– Подпісы яўна падробленыя, нават відавочна на першы погляд без экспертызы. Бачна, што не адпавядаюць подпісы Русецкага, ці адсутнічаюць подпісы Русецкага або зусім ніякіх подпісаў няма ніводнага з бакоў: ні замоўцы, ні выканаўцы. Аднак на падставе гэтых дакументаў, якія не маюць юрыдычнай моцы, вынесенае рашэнне.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2022/10/%D0%A1%D1%8F%D1%80%D0%B6%D1%83%D0%BA-%D0%A0%D1%83%D1%81%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96.jpg)
8 снежня адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі Сяржука Русецкага ў Берасцейскім абласным судзе. Праваабаронца просіць адмяніць рашэнне Бярозаўскага суда, які таксама не ўбачыў парушэнняў у складанні акта камеральнай праверкі Бярозаўскай падаткавай па копіях дакументаў, прадстаўленых Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь, якія не маюць юрыдычнай сілы.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Сяржук Русецкі змагаецца з сістэмай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.