Байдэн выказаў гатоўнасьць весьці перамовы з Пуціным, калі той захоча скончыць вайну ва Ўкраіне
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што гатовы весьці перамовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, калі б той выявіў жаданьне скончыць вайну ва Украіне. Байдэн зазначыў, што вёў бы такія перамовы ў кансультацыях з саюзьнікамі з NATO.