Польшча абяцае беларусам палепшыць працу візавых цэнтраў
Прадстаўнікі Цэнтру беларускай салідарнасці (ЦБС) сустрэліся з супрацоўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Сустрэча адбылася з ініцыятывы польскага боку.
Artykuł Польшча абяцае беларусам палепшыць працу візавых цэнтраў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Прадстаўнікі Цэнтру беларускай салідарнасці (ЦБС) сустрэліся з супрацоўнікамі МЗС і МУС Польшчы. Сустрэча адбылася з ініцыятывы польскага боку. Пра гэта паведамляе Reform.by. Прадстаўнікі МУС і МЗС Польшчы паабяцалі прымаць заявы і разглядаць іх у індывідуальным парадку, а таксама прыняць усе неабходныя захады для паляпшэння працы візавых цэнтраў, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.
Першай важнай навіной можа стаць падаўжэнне тэрміну, на працягу якога ў беларусаў будзе магчымасць атрымаць гуманітарную візу на тэрыторыі Польшчы. Паводле папярэдняй інфармацыі, такія візы можна будзе атрымаць да 31 сакавіка 2023 году.
Другой важнай зменай можа стаць магчымасць атрымаць на тэрыторыі Польшчы візу Poland Business Harbour (для ІТ-спецыялістаў). У планах выдаваць іх аднаразова для тых, хто ўжо меў падобную візу раней.
Artykuł Польшча абяцае беларусам палепшыць працу візавых цэнтраў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.