Акцыя 4 снежня ў падтрымку Марыі Калеснікавай у Беластоку
Акцыя пачнецца а 14.00 на вуліцы Вольнай Беларусі, 9 (каля кансуляту РБ)
Artykuł Акцыя 4 снежня ў падтрымку Марыі Калеснікавай у Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
4 снежня ў нядзелю а 14.00 у Беластоку на вуліцы Вольнай Беларусі, 9 (каля кансуляту РБ) пройдзе АКЦЫЯ САЛІДАРНАСЦІ з Марыяй Калеснікавай і ўсімі беларускімі палітзняволенымі, якія знаходзяцца ва ўмовах канцлагераў. Так, менавіта канцлагерамі можна назваць турмы і калоніі, якія зараз ёсць у Беларусі. Бо ёсць вялікая колькасць сведчанняў, што палітвязняў там наўмысна збіваюць, катуюць, прыніжаюць, імкнуцца зламаць.
Арганізатары акцыі заклікаюць прыйсці на вуліцу Вольнай Беларусі, каб яшчэ раз голасна пракрычаць пра наш агульны боль.
Artykuł Акцыя 4 снежня ў падтрымку Марыі Калеснікавай у Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.