Алесь Лютыч: З панядзелка па пятніцу я на працы, а ў суботу граю канцэрты
У Варшаве пры поўным аншлагу выступіў Алесь Лютыч – лідар беларускага рок-гурта “:B:N:”.
Artykuł Алесь Лютыч: З панядзелка па пятніцу я на працы, а ў суботу граю канцэрты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Варшаве пры поўным аншлагу выступіў Алесь Лютыч – лідар беларускага рок-гурта “:B:N:”.
Артыст зайграў як даўно вядомыя кампазіцыя, так і свежыя. Публіка актыўна падхоплівала настрой і спявала разам з музыкам, часам – нават замаўляла любімыя песні з творчасці “:B:N:”.
“Цяпер кожны канцэрт для мяне вельмі важны. Таму я, няглядзячы на свой шчыльны графік, імкнуся ладзіць выступы”, – прызнаўся Алесь Лютыч.
– З панядзелка па пятніцу я на працы, а ў суботу трэба граць канцэрты, бо гэта ж любімая справа. Калі не займацца любімай справай, то жыццё робіцца шэрым і абыякавым. Бо сям’я – гэта добра, дзеці – гэта добра, але ж ты музыкант, ты павінен граць канцэрты і несці беларускую культуру, беларускую музыку ў людзі, і збіраць беларусаў, каб разам сустракацца. Так павінна быць.
Канцэрт Алеся Лютыча падтрымала беларуская спявачка Lear. Разам музыкі выканалі песню “Дажджамі”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Алесь Лютыч: З панядзелка па пятніцу я на працы, а ў суботу граю канцэрты pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.