Праваслаўныя адзначаюць Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзiцы
Гэта адно з дванаццаці найважнейшых пасля Вялікдня свят.
Artykuł Праваслаўныя адзначаюць Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзiцы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Хрысціяне, праваслаўнага накірунку, адзначаюць адно з дванаццаці найважнейшых пасля Вялікдня свят – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзiцы. Узгадваецца падзея, калі святы Іаакім і святая Ганна, выконваючы зарок прысвяціць свайго дзіця Богу, у трохгадовым узросце прывялі дачку Марыю ў Іерусалімскі храм.
“Гэтае свята паказвае, што кожны хрысціянін з’яўляецца часткаю храма”, – гаворыць святар Міхаіл Лабковіч:
– Мы можам узгадаць, што храм іерусалімскі з’яўляўся адзіным месцам, куды прыходзілі людзі, то бок яны маліліся заўжды ў бок гэтага храма, дзе б яны не знаходзіліся, таму што болей не было храмаў у ізраільцянаў. Прасвятая Багародзіца, маці Ісуса, сама як храм гэту ласку і ўзмацняла. І мы, усе людзі, таксама пакліканыя быць храмамі божымі тым, што мы прыходзім у храм і ўдзельнічаем у сакрамантах.
Па беларускай народнай традыцыі лічылі, што ад Увядзення пачынаецца сапраўдная зіма і трэба актыўна рыхтавацца да Калядаў. Паводле прыкметы, калі на Увядзенне дзень пахмурны, то ў новым годзе трэба чакаць добры ўраджай хлеба.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Праваслаўныя адзначаюць Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзiцы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.