У Беластоку адбылася акцыя Салідарнасці з Марыяй Калеснікавай
У цэнтры мітынгу была вялікая расцяжка з імёнамі 1449 палітзняволеных.
Artykuł У Беластоку адбылася акцыя Салідарнасці з Марыяй Калеснікавай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сярод заклікаў удзельнікі адзіны ў меркаванні: не спыняць барацьбы і быць усім гатовымі вярнуцца на Радзіму, каб адбудоўваць Новую Беларусь.
Марыя Калеснікава і сітуацыя з ёй – дыягназ усёй карніцкай сістэмы Беларусі.
Гучыць інфармацыя пра Марыю Калеснікава, Кацярыну Андрэева ды іншых палітзняволеных.
У цэнтры мітынгу расцяжка з імёнамі 1449 палітзняволеных. І людзі наракаюць, што спіс няўмольна расце, а беларусы ў пошуку адказу, што яны павінны зрабіць, каб гэта як мага скончылася хутчэй.
Каля Генеральнага Консульства Беларусі ў Беластоку распачалася Акцыя Салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і ўсімі палітзняволенымі, якія знаходзяцца ва ўмовах „беларускіх канцлагераў”. Менавіта канцлагерамі арганізатары назвалі беларускія турмы і калоніі, дзе адбываюцца шматлікія парушэнні правоў чалавека ва ўмовах зняволення. Тыя, хто быў там, распавядаюць, што палітвязняў наўмысна збіваюць, катуюць, прыніжаюць, імкнуцца „зламаць” маральна. Пры гэтым усе палітзняволеныя адбываюць несупамерныя і несправядлівыя тэрміны пакарання, якія супярэчаць самім прынцыпам юстыцыі як дзяржаўнага сродку кіравання дзяржавай і правам.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Беластоку адбылася акцыя Салідарнасці з Марыяй Калеснікавай pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.