Планы беларускага хабу ў Беластоку на будучыню: Паказ фільмаў, фотавыстава, і шмат іншага!
Пра некаторыя далейшыя мерапрыемствы кажа сузаснавальнік хаба – Зміцер Антончык.
Artykuł Планы беларускага хабу ў Беластоку на будучыню: Паказ фільмаў, фотавыстава, і шмат іншага! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі хаб “Новая Зямля” у Беластоку толькі адкрыўся, а ўжо мае багата планаў на бліжэйшы час. Ужо сёння ў хабе праходзяць заняткі для дзетак, а заўтра запрашаюць дарослых на заняткі ёгай.
Пра некаторыя далейшыя мерапрыемствы кажа сузаснавальнік хаба – Зміцер Антончык:
– Мы плануем адкрыць фотавыставу прысвечаную палітвязням і правам чалавека. І на наступным тыдні, хутчэй за ўсё ў пятніцу будзе паказ фільму «Плошча» з дыскусійным клубам. Мы паглядзім фільм і можна будзе абмеркаваць. Людзі, якія прымалі ўдзел у тых падзеях могуць распавесці, як гэта было насамрэч.
За дзейнасцю хаба “Новая Зямля” у Беластоку можна сачыць праз сацыяльныя сеткі. Гэтая культурніцкая і адукацыйная прастора размясцілася блізу аўтавакзала па вуліцы Wyszyńskiego 6A. Адметна, што там можна не толькі наведаць разнастайныя мерапрыемствы, але прапаноўваць і праводзіць уласныя.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Планы беларускага хабу ў Беластоку на будучыню: Паказ фільмаў, фотавыстава, і шмат іншага! pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.