Польшча атрымала ад Паўднёвай Карэі першыя танкі і гарматы-гаўбіцы
Пастаўкі разлічаныя да 2026 года.
Artykuł Польшча атрымала ад Паўднёвай Карэі першыя танкі і гарматы-гаўбіцы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Сёння, 6 снежня, у марскі порт у Гдыні прыбылі першыя карэйскія танкі і гарматы-гаўбіцы для Войска Польскага, паведамляе ў Twitter Міністэрства нацыянальнай абароны.
У порце прайшла ўрачыстая цырымонія, падчас якой прэзідэнт Анджэй Дуда і кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны, віцэ-прэм’ер Марыюш Блашчак сімвалічна атрымалі першую партыю паставак. Гэта рэалізацыя кантрактаў, заключаных у гэтым годзе з Паўднёвай Карэяй.
Рамачнае пагадненне з Hyundai Rotem прадугледжвае набыццё ў агульнай складанасці 672 самаходных гаўбіц K9A1 і іх паланізаванай версіі K9PL. Таксама тысячы танкаў К2 і іх паланізаванай версіі. Пастаўкі разлічаныя да 2026 года.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Польшча атрымала ад Паўднёвай Карэі першыя танкі і гарматы-гаўбіцы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.