Полк Каліноўскага і “Кіберпартызаны” аб’ядналіся ў адну структуру
Пра гэта яны абвясцілі сёння, 6 снежня, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Artykuł Полк Каліноўскага і “Кіберпартызаны” аб’ядналіся ў адну структуру pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Полк Каліноўскага і “Кіберпартызаны” аб’ядналіся ў структуру ў рамках вызвольнага руху беларускага народа.
Пра гэта яны абвясцілі сёння, 6 снежня, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Супрацоўніцтва кіберпартызанаў і добраахвотнікаў пачалося яшчэ 24 лютага. Прадстаўніца аб’яднання кіберпартызанаў Юльяна Шаметавец будзе ўваходзіць у штаб Палка Каліноўскага. „Наша праца накіравана на нанясенне шкоды беларускаму і расейскаму рэжымам”, — заявіла яна.
“Мы абвяшчаем аб’яднанне палка Каліноўскага і кіберпартызан у структуру ў рамках вызвольнага руху беларускага народа. Гэта робіцца для найбольшай эфектыўнасці і каардынацыі нашых супольных дзеянняў”, — намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Агульныя мэты палка Каліноўскага і Кіберпартызан:
– Вызваленне Украіны;
– Звяржэнне акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі і аднаўленне незалежнасці Беларусі;
– Стабілізацыя ў Беларусі на пераходны перыяд;
– Вяртанне да дэмакратычных прынцыпаў кіравання і законнасці.
Полк Каліноўскага разам з Кіберпартызанамі падрыхтаваў план комплексных дзеянняў, якія прынясуць перамогу над дыктатурамі Пуціна і Лукашэнкі.
СЁННЯ СТРЫМ А 20:00 на ютюб-канале Палка Каліноўскага з падрабязнасцямі мінулай прэс-канферэнцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Полк Каліноўскага і “Кіберпартызаны” аб’ядналіся ў адну структуру pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.