ЗША ўхвалілі продаж Польшчы 116 танкаў Abrams. Агулам іх будзе больш за 350
Дзярждэпартамэнт ЗША ўхваліў патэнцыйны продаж Польшчы 116 танкаў M1A1 Abrams, іншых транспартных сродкаў і боепрыпасаў у рамках пагадненьня агульным коштам да 3,75 мільярда даляраў, паведаміў Пэнтагон.