Роберт Тышкевіч: Нобелеўская прэмія Бяляцкага можа адыграць для Беларусі ролю, як прэмія Валенсы для Польшчы
Кіраўнік парламенцкай групы ў польскім Сейме ў справах Беларусі Роберт Тышкевіч выказаўся наконт уручэння Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.
Artykuł Роберт Тышкевіч: Нобелеўская прэмія Бяляцкага можа адыграць для Беларусі ролю, як прэмія Валенсы для Польшчы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Кіраўнік парламенцкай групы ў польскім Сейме ў справах Беларусі Роберт Тышкевіч выказаўся наконт уручэння Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.
На яго думку, прызнанне заслугаў беларускага лаўрэата ў гэтай прэміі можа адыграць такую ж ролю ў гісторыі Беларусі, якую ў свой час адыграла ў гісторыі Польшчы Нобелеўская прэмія міру Леха Валенсы.
– Гэта важная ацэнка змагання беларусаў за сваю вольнасць і далучэння да еўрапейскіх і дэмакратычных вартасцяў. Усе, хто падтрымлівае вольную Беларусь, хто думае пра вольную Беларусь, у Еўропе і на свеце, у гэтым дні будуць сваімі думкамі і сэрцамі з Алесем Бяляцкім і яго сябрамі, якія церпяць у турмах, якія пераследуюцца. Думаю, гэта ўзнагарода з’яўляецца сімвалічным знакам салідарнасці вольнага свету са ўсімі беларусамі, якія змагаюцца і якія пераследуюцца.
У 1983 годзе Лех Валенса атрымаў Нобелеўскую прэмію міра за дзейнасць у абарону правоў працоўных Польшчы, якія выступалі супраць камуністычнай дыктатуры, якая тут панавала.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Роберт Тышкевіч: Нобелеўская прэмія Бяляцкага можа адыграць для Беларусі ролю, як прэмія Валенсы для Польшчы pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.