Заўтра пачынаецца першы завочны працэс па справе былых супрацоўнікаў ЧКБ
Судзіць будуць Дзмітрыя Навошу, Яніну Сазановіч, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Волю Высоцкую.
Artykuł Заўтра пачынаецца першы завочны працэс па справе былых супрацоўнікаў ЧКБ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Заўтра пачынаецца першы завочны працэс па справе былых супрацоўнікаў Чорнай кнігі Беларусі.
Судзіць будуць Дзмітрыя Навошу, Яніну Сазановіч, Данііла Багдановіча, Валерыю Занямонскую і Волю Высоцкую.
Высоцкая паспрабавала паўдзельнічаць у судзе па скайпе. Але суддзя Наталля Бугук ёй адмовіла і прапанавала прысутнічаць на пасяджэнні фізічна.
Таксама Вользе паведамілі, што пастановай следчага ёй быў прызначаны адвакат, супрацоўнік юрыдычнай кансультацыі Аляксандр Ціханюк. Вольга адшукала кантакты адваката і паспрабавала з ім паразмаўляць. Але той адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ён не можа яе распазнаць нават па відэасувязі. І наўпрост заблакаваў Высоцкую ў мэсэнджары.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Заўтра пачынаецца першы завочны працэс па справе былых супрацоўнікаў ЧКБ pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.