Экскурсаводку Аксану Манкевіч пачнуць судзіць 19 снежня
24-гадовую экскурсаводку Аксану Манкевіч затрымалі 14 верасня ў Менску ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
Artykuł Экскурсаводку Аксану Манкевіч пачнуць судзіць 19 снежня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
24-гадовую экскурсаводку Аксану Манкевіч затрымалі 14 верасня ў Менску ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
На праўладных каналах з’явілася відэа з Аксанай, на якім дзяўчына кажа, што “прымала ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2020 годзе, а таксама выходзіла на дарогу з БЧБ-сцягам”. Справу дзяўчыны пачнуць разглядаць 19 снежня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска. Працэс будзе весці суддзя Вікторыя Шабуня.
Дарэчы, паводле пастановы ўрада, з новага года экскурсаводамі не змогуць працаваць тыя, каго судзілі па “пратэставых” крымінальных або адміністрацыйных артыкулах.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Экскурсаводку Аксану Манкевіч пачнуць судзіць 19 снежня pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.