Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адбылася ў Беластоку
На гарадскiм пляжы Дайліды беларусы Беластока разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, а таксама плакаты салідарнасці са зняволенымі за свае палітычныя погляды беларусамі.
Artykuł Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адбылася ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
11 снежня беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з тысячамі палітвязняў рэжыму Лукашэнкі, якія ў нялюдскіх умовах знаходзяцца ў беларускіх турмах.
На гарадскiм пляжы Дайліды беларусы Беластока разгарнулі бел-чырвона- белыя сцягі, а таксама плакаты салідарнасці са зняволенымі за свае палітычныя погляды беларусамі.
Некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў халоднай вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, якія за свае палітычныя перакананні сядзяць у турмах і на Акрэсціна. Мужныя беларусы, мы з Вамi!
Беларусы Беластока перадалі словы ўдзячнасці ўсім неверагодным беларусам, якія, нягледзячы на рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, працягваюць барацьбу за перамены ў нашай краіне.
Перамены непазбежныя! Жыве Беларусь! Разам мы пераможам! Такія заклікі гучалі падчас акцыі.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адбылася ў Беластоку pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.