У Бруселі правялі пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў
Акцыя мела таксама і антываенны характар. Удзельнікі выйшлі на яе як з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі, так і з украінскімі.
Artykuł У Бруселі правялі пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларуская дыяспара Бельгіі правяла ў Бруселі пікет у падтрымку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру – Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязняў. Акцыя мела таксама і антываенны характар. Удзельнікі выйшлі на яе як з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі, так і з украінскімі.
Падчас пікета слова браў і даўні актывіст беларускай дыяспары ў Бельгіі – Зміцер Піменаў:
-Пікет быў прымеркаваны да ўручэння Алесю Бяляцкаму Нобелеўскай прэміі міру. І падчас свайго выступу я сказаў: “Паважаныя беларусы! Гэта прэмія кожнаму з нас, хто змагаецца за свае правы і хто сёння прыйшоў заявіць, што Беларусь жыве ў славе і Беларусь будзе жыць!„
Падчас пікету таксама былі сабраныя некалькі соцень еўра на калядныя падарункі беларускім добраахвотнікам з Палка імя Каліноўскага, якія будуць неўзабаве прывезеныя ў Варшаву.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł У Бруселі правялі пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.