У Польшчы пачаў дзейнічаць новы расклад руху пасажырскіх цягнікоў
Асноўным новаўвядзеннем стала павелічэнне колькасці цягнікоў Pendolino – найхутчэйшых, найбольш камфартабельных і найдаражэйшых пасажырскіх складаў.
Artykuł У Польшчы пачаў дзейнічаць новы расклад руху пасажырскіх цягнікоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Польшчы пачаў дзейнічаць новы расклад руху пасажырскіх цягнікоў.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2016/04/0x01-833x400.jpg)
Асноўным новаўвядзеннем стала павелічэнне колькасці цягнікоў Pendolino – найхутчэйшых, найбольш камфартабельных і найдаражэйшых пасажырскіх складаў. Цягнікі згаданай катэгорыі будуць часцей хадзіць паміж Варшавай і Кракавам і Варшавай і балтыйскай агламерацыяй (Гданьск, Гдыня, Сопат).
Сярод навінак – цягнік пад назвай Hańcza спалучэння Кракаў – Вільня, які штодзень будзе хадзіць у літоўскую сталіцу праз Варшаву, Беласток, Сувалкі і Каўнас. На мяжы пасажырам прыйдзецца зрабіць перасадку з польскага на літоўскі склад з-за розніцы ў шырыні рэйкавай каляі. З Варшавы ў Вільню білет каштуе 25 еўра, а ў Каўнас – 20 еўра. Да шасці пар таксама павялічыцца колькасць цягнікоў на трасе Варшава – Берлін. У сваю чаргу жыхары Кракава змогуць без перасадак даехаць у чэшскую Прагу.
Паводле Польскага радыё
Artykuł У Польшчы пачаў дзейнічаць новы расклад руху пасажырскіх цягнікоў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.