„Беларусы і рынак” спыняе выхад па патрабаванні Міністэрства інфармацыі
Выданне патлумачыла, што спыняе выхад згодна з патрабаваннем Міністэрства інфармацыі.
Artykuł „Беларусы і рынак” спыняе выхад па патрабаванні Міністэрства інфармацыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
“Беларусы і рынак” спыняе выхад. На мінулым тыдні стала вядома, што газета “Беларусы і рынак” спыняе выхад пасля 32-х гадоў існавання.
Выданне патлумачыла, што спыняе выхад згодна з патрабаваннем Міністэрства інфармацыі.
„Каб пазбегнуць інсінуацый з нагоды спынення выхаду найстарэйшай незалежнай беларускай газеты, паведамляем, што на мінулым тыдні рэдакцыяй быў атрыманы ліст з Міністэрства інфармацыі. У ім гаворыцца пра ануляванне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі газеты „Беларусы і рынак”. Падставай для гэтага названы падпункт 2.8 пункта 2 артыкула 15 Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”.
Дакумент падпісаны 1 снежня міністрам інфармацыі Уладзімірам Пярцовым.
Artykuł „Беларусы і рынак” спыняе выхад па патрабаванні Міністэрства інфармацыі pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.