Каляднае свята для беларускіх дзетак у Варшаве
Імпрэзу для дзетак "За Каляднай зоркай!" арганізуе Беларускі Дом.
Artykuł Каляднае свята для беларускіх дзетак у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Беларускі Дом арганізоўвае каляднае свята для беларускіх дзетак у Варшаве „За Каляднай зоркай!”.
Яно адбудзецца ў нядзелю 18 снежня, пачатак а 16:00. Мерапрыемства будзе ладзіцца на беларускай мове. Месцам правядзенне стане Беларускі Дом.
У Каляднай пастаноўцы прымуць удзел як дзеткі – ўдзельнікі заняткаў на беларускай мове, якія штотыдзень праходзяць у Беларускім Доме, так і іх бацькі.
Як паведамляюць арганізатары, удзельнікаў чакае:
спяванне калядных песень
беларускія калядкі
беларуская батлейка
майстарклас „Калядная зорачка”
салодкі стол
Паводле прэс-рэлізу
Artykuł Каляднае свята для беларускіх дзетак у Варшаве pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.