Прэмію імя Сахарава прысудзілі «адважнаму народу Украіны», які змагаецца з расейскай агрэсіяй
Уручэнне прэміі Сахарава прайшло сёння 14 снежня ў Страсбургу.
Artykuł Прэмію імя Сахарава прысудзілі «адважнаму народу Украіны», які змагаецца з расейскай агрэсіяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Уручэнне прэміі Сахарава прайшло сёння 14 снежня ў Страсбургу.
Дэпутаты Еўрапарламенту ўзнагародзілі «адважны народ Украіны» у асобе прэзідэнта, абраных лідараў і грамадзянскай супольнасці прэміяй «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава 2022 году.Старшыня Еўрапейскага парламенту Рабэрта Мэтсала абвясціла лаўрэата 2022 году ў зале пленарных пасяджэнняў у Страсбургу. Па відэаканферэнцыі ў еўрапарламент з гэтай нагоды выступіў і Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Прэмію Сахарава «За свабоду думкі» штогод прысуджае Еўрапейскі парламент. Яна заснаваная ў 1988 годзе для ўшанавання асобаў і арганізацыяў, якія абараняюць правы чалавека і асноўныя свабоды. Прэмія названая ў гонар савецкага фізіка і палітычнага дысідэнта Андрэя Сахарава.
Artykuł Прэмію імя Сахарава прысудзілі «адважнаму народу Украіны», які змагаецца з расейскай агрэсіяй pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.