Гурман ваеннага часу
У маленькім мястэчку Л., што ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ, ёсць свой маленькі, але вельмі ганарлівы тэлеканал. Атож, бо ён з'яўляецца рэгіянальнай часткай ілжывага монстра пад назвай "Рос-ТВ".
Artykuł Гурман ваеннага часу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У маленькім мястэчку Л., што ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе РФ, ёсць свой маленькі, але вельмі ганарлівы тэлеканал. Атож, бо ён з’яўляецца рэгіянальнай часткай ілжывага монстра пад назвай „Рос-ТВ”. І інтэрв’ю з героямі пачынаецца таксама з хлусні: пафас, захапленне, дыфірамбы расійскаму міліцыянеру, які па клічы сумлення і любові да Айчыны паступіў на службу па кантракце, не чакаючы мабілізацыі, і адправіўся ва Украіну.
У першыя дні патрапіў пад абстрэл, быў паранены, але, выконваючы ваенны і чалавечы абавязак, некалькі гадзін нёс на плячах паміраючага таварыша, а неўзабаве быў схоплены ўкраінскімі вайскоўцамі. Хаця сам «герой» выдаў зусім іншую інфармацыю: на вайну адправіўся, каб хутчэй выйсці на пенсію. У ваенкамаце паабяцалі службу ў тыле – будзеш рыць акопы і насіць мяшкі са скрынкамі. Як аказаўся на перадавой, і сам не зразумеў. Затое распавёў, як пад Харкавам бег з суайчыннікамі ад ВСУ, але ўцёкі аказаліся няўдалымі – патрапіў прама ў рукі ўкраінцаў і быў узяты ў палон.
І тут жа пытанне прадстаўніка ілжывага монстра аб катаваннях разбілася аб нязручную праўду: аказваецца, Жэнеўская канвенцыя працуе, правы ваеннапалонных выконваюцца, трохразовае харчаванне. Толькі адзін нюанс – бульбу нясмачную давалі. Гэта як? Без чаркі і шкваркі? Мусіць, цяжка гурману на вайне. Праз тры месяцы „герой” патрапіў на абмен. Радзіма сустрэла сурова: тры тыдні допытаў у Маскве ў вайсковай часці. Без права пакідаць тэрыторыю. Нядзіўна, што з Інтэрнэт-версіі тэлеканала інтэрв’ю было выдаленае. Каму цікавыя Жэнеўская канвенцыя і расчараваны гурман?
Ліза Ахроменка
Artykuł Гурман ваеннага часу pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.