«Мова нанова» ў Беластоку ў хабе «Новая зямля»
Адмысловым госцем быў бард і літаратар Зміцер Бартосік, які зачытаў урыўкі са сваёй новай кнігі «Забіць упалмінзага» і выканаў для прысутных некалькі песень.
Artykuł «Мова нанова» ў Беластоку ў хабе «Новая зямля» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Курсы «Мова нанова» ў Беластоку пераехалі ў новую лакацыю – беларускі хаб «Новая зямля», які ў гэтым месяцы адкрыўся па адрасе Вышынскага 6А. У каворкінгу МостМедыя, дзе моўныя курсы распачыналі сваю дзейнасць на пачатку гэтага году, часамі перастала хапаць месца ад наплыву наведнікаў і таму было вырашана пераехаць у большае памяшканне.
Гэтым разам тэмаў занятаў былі «Часткі цела чалавека па-беларуску». А спецыяльным госцем быў бард і літаратар Зміцер Бартосік, які зачытаў урыўкі са сваёй новай кнігі «Забіць упалмінзага» і выканаў для прысутных некалькі песень.
Гукавы рэпартаж з імпрэзы слухайце тут:
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł «Мова нанова» ў Беластоку ў хабе «Новая зямля» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.