Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Аляксандр Класкоўскі: У рэжыма стаўка зараз толькі на дручок, гвалт і паліцэйскія метады

Госць Рацыі - палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.

Artykuł Аляксандр Класкоўскі: У рэжыма стаўка зараз толькі на дручок, гвалт і паліцэйскія метады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Беларускае Радыё Рацыя падводзіць вынікі 2022 года. З намі на сувязі – палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі, які пільна сачыў за ўсімі падзеямі гэтага году.

РР: Пачнем з самага актуальнага – візіту Пуціна ў Менск да Лукашэнкі. Што гэта было? Столькі было алярмісцкіх настрояў. Магчыма, гэта была піяр-акцыя? Можа ў Пуціна праблемы з рэйтынгам? Ён адмяніў вялікую прэс-канферэнцыю. Можа яны такім чынам  самазадавольваюцца на вачах публікі?

Аляксандр Класкоўскі: Не без таго. “Дзве адзіноты”, як у той старой песні. Ім трэба адзін аднаго пахваліць і паказаць, якія яны крутыя пацаны. Хоць гэты камплімент і няшчыры. Сам па сабе візіт гэта, канешне, шырокі жэст з боку Пуціна. Таму што раней Лукашэнка да яго ездзіў то ў Маскву, то ў Сочы. Як казалі злыя языкі – на дыван выклікаў крамлёўскі гаспадар. А тут ён сам прыехаў. Па-руску кажучы – уважил. І гэта для лукашэнкаўскай вертыкалі сігнал. І для шырэйшай публікі. Але па сутнасці, зразумела, што пры ўсёй гэтай банальнай рыторыцы, яна ўжо надакучыла страшэнна пра гэту інтэграцыю, пра светлыя перспектывы. Усё адно, адносіны паміж гэтымі двума правадырамі напружаныя, няшчырыя. І Лукшэнка не давярае Пуціну, і Пуцін – Лукашэнку.

Іншая рэч мяне здзівіла, калі сур’ёзныя аналітыкі казалі, што па выніках гэтай сустрэчы будзе абвешчана або што Беларусь уступае ў вайну, або нейкае аб’яднанне дзвюх дзяржаў. Мы, канешне, не ведаем, пра што яны казалі. Але што тычыцца аб’яднання, гэта ўжо 20 гадоў цягнецца. Гэты паўзучы працэс пасля 2020 года паскорыўся. Навошта яго падганяць? Калі і так для Пуціна тут і палігон, і зборачны цэх і так далей. Што тычыцца ўступлення ў вайну, нават калі ўявім, што яны дамовіліся, што яны такія дурні, каб кукарэкаць за тры месяцы? Бо цяпер ударнай групоўкі няма. Вайсковыя эксперты кажуць, што месяцы тры трэба, каб такі кулак на беларускай тэрыторыі стварыць. То што яны будуць і Кіеў на вушы ставіць, і беларускае грамадства, якое супраць вайны? Гэта ўсё калі і будзе, то будзе, так бы мовіць, па факце. І ізноў будуць паказаны карты, адкуль на нас “рыхтаваўся напад”.

РР: Калі паспрабаваць акрэсліць тое, што нас чакае ў наступным годзе, відавочна, што цягам гэтага году ішлі нейкія кулуарныя, схаваныя перамовы ці спробы кантактаў паміж афіцыйным Менскам і Захадам. Ці працягнуцца яны надалей? У сувязі, напрыклад, са зменай міністра замежных спраў – на месца Макея прыйшоў Алейнік.

Аляксандр Класкоўскі: Алейнік – не найгоршы варыянт. Гэта чалавек, які мае рэпутацыю моцнага дыпламата. Але ён не зробіць ніякіх цудаў. Гэты заходні вектар фактычна памёр раней, чым памёр Макей. Хоць тут не нулявыя шанцы, але гэта будзе залежыць ад шэрагу чыннікаў. І найперш ад сюжэту вайны ва Украіне. Чым мацнейшыя паразы будзе цярпець Крэмль, тым болей будзе ў Лукашэнкі жадання дыстанцыявацца, пачаць сваю гульню і паспрабаваць уратавацца ад гэтага расейскага “Тытаніка”, які будзе ісці на дно. Атрымаецца ці не, цяжка сказаць. Бо рэжым Лукашэнкі перайшоў на якасна іншую ступень. Тое, што было да 2020 года, можна сказаць у параўнанні з цяперашнім парадкам – амаль дэмакратычны рай. А цяпер гэта ўжо блізка да таталітарнай сістэмы. І таму вельмі цяжка яму адкруціць назад. Стаўка зараз толькі на дручок, на гвалт, паліцэйскія метады. Таму выпускаць палітвязняў, праводзіць лібералізацыю для яго вельмі праблематычна. Але нейкія шанцы ёсць.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Аляксандр Класкоўскі: У рэжыма стаўка зараз толькі на дручок, гвалт і паліцэйскія метады pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Тетрису – 40 лет: как творение советского программиста попало в США и покорило мир

Белый дом заявил, что США готовы обсуждать ДСНВ с Россией

Кардиолог Васильев рассказал, что орехи и рыба помогут пожилым людям защитить сердце

Российский автоспорт своими глазами: кольцевые гонки в Нижнем Новгороде — это надо видеть

Музыкальные новости

Собянин: Московский городской транспорт на 100 процентов отечественный

Андрей Воробьев: около 110 новых магазинов «Магнит» построят в Подмосковье

Новости и Культура, Дети и Россия: Театр Ульгэр выступил в Этнографическом музее народов Забайкалья в Улан-Удэ

Медиа съезжают последними // «Газпром» завершает перевод структур из Москвы в Санкт-Петербург

Новости России

Более 10 тыс. человек со всей России поучаствуют в форуме "Больше, чем бизнес"

ПМЭФ-2024: Газпромбанк Лизинг выступил на IX Российском форуме малого и среднего предпринимательства

Александр Кулагин: «Гостиница — прекрасное решение. Севастополю таких объектов на сегодняшний день катастрофически не хватает»

Тетрису – 40 лет: как творение советского программиста попало в США и покорило мир

Экология в России и мире

История без фальсификации: Шемахи в первой половине XVIII века

Какие украшения будут в моде летом 2024 – подборка стилиста «585*ЗОЛОТОЙ»

Слушатель из Смоленска выиграл на «Авторадио» «Москвич 3»

Красноярский музыкальный театр представил проект театральной экосистемы будущего

Спорт в России и мире

Экс-теннисист Ольховский: российские теннисисты выступили ниже ожиданий

«Сейчас даже счёт не помню»: Андреева сенсационно победила Соболенко и вышла в полуфинал «Ролан Гаррос»

Зверев вышел в финал «Ролан Гаррос»

«Янника Синнера очень рано сравнивать с Роджером Федерером» // Тренер мужской сборной России по теннису Игорь Куницын — о главных событиях Roland Garros

Moscow.media

В Орловской области 13-летний мотоциклист сбил женщину

Глазово

В этом году планируют заключить контракт на реконструкцию еще одного участка трассы Р-23 в Ленобласти

Создан новый метод предсказания деменции с точностью до 80%







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *