У Саакашвілі дэмэнцыя, якая хутка прагрэсуе — амэрыканскі лекар
У экс-прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі — дэмэнцыя, якая хутка прагрэсуе, і посттраўматычны стрэсавы разлад. Пра гэта на паседжаньні Тбіліскага гарадзкога суду заявіў амэрыканскі псіхіятар Эрык Дэвід Голдсміт, адказваючы на пытаньне адваката Саакашвілі Шалвы Хачапурыдзэ.