Дзюдаісты Беларусі і Расіі маюць намер развіваць супрацоўніцтва
Дзюдаісты Беларусі і Расіі маюць намер развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў 2023 годзе. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы 22 снежня ў Мінску прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Віктара Лукашэнкі і кіраўніка Федэрацыі дзюдо Расіі Сяргея Салавейчыка.