«Рэйкаваму партызану», якому прастрэлілі калені, прысудзілі 16 гадоў зняволення
Доўгі час праваабаронцам не было вядома, дзе ўтрымліваюць Віталя Мельніка.
Artykuł «Рэйкаваму партызану», якому прастрэлілі калені, прысудзілі 16 гадоў зняволення pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Менскі абласны суд, які праходзіў у закрытым рэжыме з 5 снежня, асудзіў на 16 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму «рэйкавага партызана» Віталя Мельніка, якому пры затрыманні сілавікі прастрэлілі каленныя суставы. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал dissidentby.
Працэс вяла суддзя Анжаліка Данілава, паведамлялі праваабаронцы.
«Пры затрыманні фігуранта супрацоўнікі органаў унутраных спраў абгрунтавана ўжылі агнястрэльную зброю — выстралілі па яго ніжніх канцавінах», — гаварылася ў паведамленьні пракуратуры.
Доўгі час праваабаронцам не было вядома, дзе ўтрымліваюць Мельніка. Пазней высветлілі, што абвінавачаны знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Перасоўваецца мужчына на мыліцах.
Artykuł «Рэйкаваму партызану», якому прастрэлілі калені, прысудзілі 16 гадоў зняволення pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.