Ваеннага аналітыка Ягора Лебядка асудзілі на 5 гадоў калоніі за інтэрв’ю
У Менскім абласным судзе палітзняволенага Ягора Лебядка асудзілі паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.
Artykuł Ваеннага аналітыка Ягора Лебядка асудзілі на 5 гадоў калоніі за інтэрв’ю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
У Менскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.
-
Фота: facebook.com/lebiadok
Суддзя Алена Міснік прызначыла Лебядку 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Згодна з матэрыяламі справы, Лебядок у красавіку і траўні 2022 года «ў мэтах забеспячэння дзейнасці публічнага дэструктыўнага канала, інфармацыйную прадукцыя якога суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі, даў інтэрв’ю прадстаўніку названага канала на тэму правядзення ўзброенымі сіламі РФ спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны і ролі ў ёй Беларусі».
Artykuł Ваеннага аналітыка Ягора Лебядка асудзілі на 5 гадоў калоніі за інтэрв’ю pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.