Франак Вячорка распавёў пра спробы вызвалення палітвязняў
“Былі зробленыя шматлікія спробы дабіцца вызвалення палітвязняў, любога дыялогу ў гэтым пытанні. Мы задзейнічалі ўсе наяўныя механізмы”, - адзначыў Вячорка.
Artykuł Франак Вячорка распавёў пра спробы вызвалення палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
Еўрапейскія амбасадары асабіста сустракаліся з Макеем для размовы пра палітвязняў – распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай – Франак Вячорка.
“Былі зробленыя шматлікія спробы дабіцца вызвалення палітвязняў, любога дыялогу ў гэтым пытанні. Мы задзейнічалі ўсе наяўныя механізмы”, – адзначыў Вячорка.
Паводле яго, некалькі паслоў еўрапейскіх краін, якія працягваюць працу ў Менску, асабіста сустракаліся з Макеем на гэтую тэму. Прадстаўнік ПАРЭ працягвае весці камунікацыю з МЗС, каб дабіцца вызвалення, ці хаця б запусціць працэс. Некаторыя дзяржавы прапаноўвалі вывезці вызваленых з краіны. Швейцарскі цэнтр гуманітарнага дыялогу, на працягу двух гадоў спрабуе праводзіць кансультацыі ў Менску па вызваленні палітвязняў, але гэта нікуды не прывяло – дадаў дарадца Ціханоўскай.
Artykuł Франак Вячорка распавёў пра спробы вызвалення палітвязняў pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.