«Белпошта» выдаліла марку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» з галасаваньня за марку года
23 сьнежня тэлеграм-канал «Мотолько, помоги» зьвярнуў увагу на тое, што ў конкурсе на найлепшую марку 2022 году ад «Белпошты» ўдзельнічае марка, створаная ліквідаванай уладамі арганізацыі «Аховай птушак Бацькаўшчыны». Пасьля ўвагі СМІ «Белпошта» выдаліла марку з галасаваньня.