Гомельскі гурт “Sož” прэзентаваў міні-альбом “Apošnija Tancory”
“Мы пачалі працу над рэлізам у 2020 годзе, але пазней паставілі яго на паўзу, бо словы і песні згубілі змест для нас тады", - расказваюць музыкі.
Artykuł Гомельскі гурт “Sož” прэзентаваў міні-альбом “Apošnija Tancory” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.
“Мы пачалі працу над рэлізам у 2020 годзе, але пазней паставілі яго на паўзу, бо словы і песні згубілі змест для нас тады. Замест яго мы выдалі відэа “Malako”, у якім сказалі ўсё што схацелі і змаглі пра 2020-ы. А пазней былі два гады мутарнага пошуку сябе і аранжыровак. Нарэшце мы дарабілі ўсю працу, нам вельмі падабаецца вынік”, – кажуць музыкі.
Удзельнік калектыву Алесь Плотка працягвае:
-“Апошнія танцоры” – гэта хіба што мы, наш унутраны рост, разуменне свайго стрыжня, людскага, культурнага і грамадскага. Кім мы былі, і кім мы сталі. Бо ўсе мы моцна стаім заўжды ў Сожы па калена, бо мы ўсе гомельскія. Але ўсе нашыя думкі больш шырокія – пра краіну, пра людзей, але і пра нас саміх. Таму можна сказаць, гэта рэтраспектыва росту гомельскіх нефармалаў сярэдняга пакалення з трошку розных тусовак, якія сышліся ў адным цудоўным праекце.
Хутка музыкі плануюць прэзентаваць кліп на песню “Вакзал”, які быў зняты ў Празе.
„Паслухаць міні-альбом можна тут.
Беларускае Радыё Рацыя
Artykuł Гомельскі гурт “Sož” прэзентаваў міні-альбом “Apošnija Tancory” pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.