У Кітаі больш не будуць публікаваць штодзённыя зводкі пра захворваньні на COVID-19
Улады Кітаю анансавалі 25 сьнежня, што з гэтага часу ня будуць публікаваць штодзённыя зводкі аб захворваньні на каранавірусную інфэкцыю COVID-19. Заява зьявілася на фоне зьвестак пра рэзкі рост колькасьці інфікаваных у апошнія тыдні.