Беларуская мытня перайшла на ўзмоцнены рэжым работы
Беларускія мытнікі афармляюць увесь транспарт, які ідзе з сумежнага боку. У прыватнасці, у пункце пропуску "Брэст" інспектары ў сярэднім на ўезд афармляюць да 800 аўтамабіляў у суткі. Час чакання ў зялёным калідоры не перавышае 30 мінут, у чырвоным - не больш за 1,5 гадзіны.