Тры міжнародныя арганізацыі патрабуюць вызваленьня «вясноўцаў» і заклікаюць да акцый салідарнасьці зь імі
Абсэрваторыя па абароне праваабаронцаў, супольная праграма Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў (OMCT) і Міжнароднай фэдэрацыі па правах чалавека (FIDH) выступілі з заявай напярэдадні пачатку суда над праваабаронцамі «Вясны» Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Ўладзімерам Лабковічам.