Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Улады Латвіі вырашылі не пазбаўляць супрацоўнікаў тэлеканалу «Дождь» працоўных віз

Упраўленьне па справах грамадзянства і міграцыі (PMLP) Латвіі прыняло рашэньне захаваць візы супрацоўнікам тэлеканалу «Дождь», які раней быў пазбаўлены ліцэнзіі на вяшчаньне Нацыянальнай радай па электронных СМІ, перадае выданьне Delfi.


Пасьля таго, як Нацыянальная рада анулявала ліцэнзію «Дождя» на вяшчаньне, PMLP прыступіла да ацэнкі віз для супрацоўнікаў каналу, якія даюць права на працаўладкаваньне і выдаюцца на адзін год.


У сваю чаргу кіраўніцтва «Дождя» патлумачыла PMLP, што мэта візы — працаўладкаваньне — застаецца актуальнай, паколькі супрацоўнікі кампаніі працягваюць ствараць кантэнт для распаўсюджваньня ў сацыяльных сетках і на лічбавых каналах.




У працэсе ацэнкі PMLP прыйшлі да высновы, што супрацоўнікі «Дождя», якія атрымалі такія візы, могуць заставацца ў Латвіі і працягваць працаваць пры захаваньні мэты візы. У PMLP таксама адзначылі, што на гэты час няма прававых падстаў ануляваць візы працаўнікам тэлеканалу.


2 сьнежня Нацыянальная рада па электронных сродках масавай інфармацыі (NEPLP) Латвіі аштрафавала тэлеканал «Дождь» на 10 тысяч эўра за паказ у эфіры карты з акупаваным Крымам у складзе Расеі і словы «нашая армія» ў адносінах да расейскага войска. Днём раней, заклікаючы гледачоў эфіру пісаць аб парушэньнях пры правядзеньні мабілізацыі і ваенных злачынствах, вядучы Аляксей Карасьцялёў сказаў: «Мы спадзяемся, што многім ваеннаслужачым, у тым ліку, мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з аснашчэньнем і проста элемэнтарнымі выгодамі на фронце».




Галоўны рэдактар «Дажджу» Ціхан Дзядко пасьля інцыдэнту заявіў, што тэлеканал не займаецца перадачай рыштунку любому войску, у тым ліку — расейскаму. Паводле яго слоў, вядучы ў эфіры абмовіўся, за што быў звольнены. Выяву Крыму ў складзе Расеі Дзядко назваў «памылкай дызайнэра».


8 сьнежня вяшчаньне тэлеканалу ў Латвіі, Літве і Эстоніі было спынена. Вядучы каналу Аляксей Карасьцялёў быў унесены ў «чорны сьпіс» грамадзян, якім забаронены ўезд у краіну.






 

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *